ч/б
без картинок
шрифт -
шрифт сброс
шрифт +
Х

УМО учителей белорусского языка и литературы

Писарь Татьяна Михайловна, руководитель МО
беларуская мова і літаратура
Петюк Дарья Сергеевна
Белорусский язык и литература
Гомолко Ольга Станиславовна
белорусский язык и литература
Родная мова… Матчына мова… Так ласкава і шаноўна называем мы сваю беларускую мову. Давесцi да сэрца і розуму кожнага вучня любоў i пашану да роднага слова, паказаць багацце нашай мовы, дапамагчы адчуць неабходнасць ведаць i ўжываць яе – такiя першачарговыя задачы ставiм перад сабой мы, настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры. Мы перакананы, што працэс авалодання мовай – гэта не толькi перадача ведаў, уменняў, навыкаў, а перш за ўсё выхаванне. Выхаванне душы.

Наша педагагічнае крэда – гэта імкненне ўсю справу адукацыі і выхавання моладзі падпарадкаваць ідэі гуманізму, веры ў дабро, справядлівасць, сумленнасць жыцця на гэтай зямлі, надзеі, што нашчадкі будуць “свабодай жыць”, з праўдай, з любоўю ў сэрцы да Радзімы, людзей, красы свету!

Наша вучэбна-метадычнае аб’яднанне ў 2025/2026 навучальным годзе працуе па наступнай тэме: "Павышэнне якасці адукацыі сродкамі навучальных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", у тым ліку ў кантэксце фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў".

Мэта метадычнай работы: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў.

22.05 2025 на кафедры рыторыкі і методыкі мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ адбылася сустрэча студэнтаў 3 курса з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Таццянай Андрэеўнай Вайцяховіч. Яна падзялілася з будучымі педагогамі вопытам работы па тэме "Уплыў пазакласнай дзейнасці (школьнага тэатра) на вывучэнне беларускай мовы". На мерапрыемстве прысутнічалі: Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі мовы і літаратуры і Якуба Святлана Міхайлаўна, выкладчык кафедры беларускай мовы.

26.12.2024 адбылося пасяджэнне нумар 2 "Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій і лічбавых адукацыйных рэсурсаў, накіраваных на развіццё функцыянальнай пісьменнасці вучняў"

28.10.2024 адбылося пасяджэнне нумар 1 "Праектаванне сучаснага ўрока з выкарыстаннем актыўных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі навучальнага ўзаемадзеяння, накіраваных на фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці вучняў".

Мы используем файлы cookie. ​Продолжая пользоваться этим сайтом, вы соглашаетесь на использование cookie и обработку данных в соответствии с Политикой сайта в области обработки и защиты персональных данных.