Шаноўныя сябры! Мова - гэта душа народа, спосаб жыцця. Пакуль жыве беларуская мова, то жыве и нацыя, жыве Беларусь.
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў СШ №4. Цікавымі і змястоўнымі былі гульня-конкурс "Падарожжа па родным краі" ў 5-ых класах пад кіраўніцтвам Грыгаровіч Алены Георгіеўны, турнір мовазнаўцаў "Зямля пад белымі крыламі" ў 6-ых класах, арганізаваны Лукіной Аленай Мікалаеўнай, Інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Ад мінулага да сучаснасці" ў 8-ых класах, падрыхтаваная Пісар Таццянай Міхайлаўнай. Вучні паказалі добрыя веды па вуснай народнай творчасці, успомнілі традыцыі нашых продкаў, славутых і вядомых людзеі нашай краіны. Школьнікі прынялі актыўны ўдзел у выставе насценгазет, постараў, малюнкаў, афіш па матывах твораў беларускіх пісьменнікаў.
Пашырэнню пазнавальных інтарэсаў вучняў садзейнічалі цудоўныя музычныя перапынкі, падрыхтаваныя вучнямі 11-ых класаў пад кіраўніцтвам Букліс-Кулагінай Радімілы Пятроўны. Слухачы яшчэ раз пачулі жывое беларускае слова, далучыліся да яго багацця. На працягу тыдня школа напаўнялася песнямі на беларускай мове. Гучалі народныя, сучасныя, аўтарскія песні, песні у выкананні "Сяброў" і "Песняроў". У музеі "Беларуская хатка" адбылася паэтычная гасцёўня, прысвечаная беларускай паэзіі. У незвычайных абставінах сапрадныя аматары паэзіі чыталі вершы нашых паэтаў. Гэта свята спрыяла выхаванню культуры маўлення народная мілагучнай беларускай мове. Хочацца падзякаваць усім, хто прымаў удзел і дапамагаў у арганізацыі мерапрыемстваў на працягу тыдня. Спадзяемся, што ўсе атрымалі прыемную асалоду, цудоўны настрой, добрыя адзнакі і паглыбілі свае веды па мове і літаратуры. Да новых сустрэч, сябры!





