МО учителей белорусского языка и литературы

Родная мова… Матчына мова… Так ласкава і шаноўна называем мы сваю беларускую мову. Давесцi да сэрца і розуму кожнага вучня любоў i пашану да роднага слова, паказаць багацце нашай мовы, дапамагчы адчуць неабходнасць ведаць i ўжываць яе – такiя першачарговыя задачы ставiм перад сабой мы, настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры. Мы перакананы, што працэс авалодання мовай – гэта не толькi перадача ведаў, уменняў, навыкаў, а перш за ўсё выхаванне. Выхаванне душы.

Наша педагагічнае крэда – гэта імкненне ўсю справу адукацыі і выхавання моладзі падпарадкаваць ідэі гуманізму, веры ў дабро, справядлівасць, сумленнасць жыцця на гэтай зямлі, надзеі, што нашчадкі будуць “свабодай жыць”, з праўдай, з любоўю ў сэрцы да Радзімы, людзей, красы свету!

Мэта нашага аб’яднання:
- удасканаленне узроўню педагагічнага майстэрства настаўніка, накіраванае на атрыманне вучнямі якаснай адукацыі і развіцця іх творчых здольнасцей.

Задачы:
- павышэнне якасці адукацыі праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, дыферэнцыяцыю працы настаўніка, стварэнне аптымальных умоў для выяўлення і развіцця здольнасцей адораных дзяцей, павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай ролі ўрока сродкамі мовы.

Дасягненне пастаўленай мэты і задач мы ажыццяўляем праз навучальны працэс, пазакласную работу па прадмеце і навукова-практычную дзейнасць.

Наша метадычнае аб’яднанне ў 2017/2018 навучальным годзе працуе па наступнай тэме: "Выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры ".

Последняя правка страницы: 23.08.2017 13:20
Писарь Татьяна Михайловна
подробнее
Предмет: беларуская мова і літаратура
Категория: першая
Буклис-Кулагина Радмила Петровна
подробнее
Предмет: беларуская мова і літаратура
Категория: вышэйшая
Григорович Елена Георгиевна
подробнее
Предмет: беларуская мова і літаратура
Категория: вышэйшая
закрыть
  • Заявитель
  • Фамилия, собственное имя, отчество либо инициалы
  • Почтовый адрес какой нужно указать?
  • Адрес электронной почты
  • Изложение сути обращения
  • Прикрепляемый документ (что можно прикрепить)
  •