Родная мова… Матчына мова… Так ласкава і шаноўна называем мы сваю беларускую мову. Давесцi да сэрца і розуму кожнага вучня любоў i пашану да роднага слова, паказаць багацце нашай мовы, дапамагчы адчуць неабходнасць ведаць i ўжываць яе – такiя першачарговыя задачы ставiм перад сабой мы, настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры. Мы перакананы, што працэс авалодання мовай – гэта не толькi перадача ведаў, уменняў, навыкаў, а перш за ўсё выхаванне. Выхаванне душы.
Наша педагагічнае крэда – гэта імкненне ўсю справу адукацыі і выхавання моладзі падпарадкаваць ідэі гуманізму, веры ў дабро, справядлівасць, сумленнасць жыцця на гэтай зямлі, надзеі, што нашчадкі будуць “свабодай жыць”, з праўдай, з любоўю ў сэрцы да Радзімы, людзей, красы свету!
Мэта нашага аб’яднання:
- удасканаленне узроўню педагагічнага майстэрства настаўніка, накіраванае на атрыманне вучнямі якаснай адукацыі і развіцця іх творчых здольнасцей.
Задачы:
- павышэнне якасці адукацыі праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, дыферэнцыяцыю працы настаўніка, стварэнне аптымальных умоў для выяўлення і развіцця здольнасцей адораных дзяцей, павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай ролі ўрока сродкамі мовы.
Дасягненне пастаўленай мэты і задач мы ажыццяўляем праз навучальны працэс, пазакласную работу па прадмеце і навукова-практычную дзейнасць.
Наша учэбна-метадычнае аб’яднанне ў 2023/2024 навучальным годзе працуе па наступнай тэме: "Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый навучэнцаў".